День роднай мовы

21.02.2023

Сёння, мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы "Матчына слова - родная мова" прайшлі ў ДУА "Залужская сярэдняя школа Старадарожскага раёна". Для вучняў была арганізавана экспазіцыя прадметаў быту нашых продкаў, дзе можна было дакрануцца да мінулага. Вучні прынялі ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне, склалі кветку "Родная мова ", чыталі вершы на памяць беларускіх паэтаў. На працягу дня ў фае гучалі песні пра Радзіму і беларускую мову.